Запрашаем Вас прыняць удзел у конкурсе на лепшы аналітычны тэкст.

Конкурс праводзіцца ўжо трэці раз і цяпер ён адрасоўваецца прадстаўнікам беларускіх навуковых, экспертных і фарміруючых грамадскую думку сфер. У конкурсе могуць удзельнічаць беларускія навукоўцы і спецыялісты ў галіне паліталогіі, сацыялогіі, міжнародных адносін, эканомікі, гісторыі, права, журналісты, якія працуюць у газетах, на радыё, тэлебачанні і для інтэрнэт-парталаў, а таксама супрацоўнікі аналітычных, акадэмічных і навуковых цэнтраў Беларусі.

 

Для нас важна, каб высланыя работы рознымі спосабамі закраналі пытанні развіцця, грамадскіх змен, культуры, палітыкі, эканомікі, міжнародных адносін і найноўшай гісторыі Беларусі, якія пашыраць веды аб суседняй краіне і будуць спрыяць лепшаму ўзаемазразуменню.

 

На конкурс будуць прымацца работы, якія адказваюць высокім журналісцкім стандартам з пункту гледжання мовы і формы, змест якіх павінен адказваць прапанаваным тэмам конкурсу (існуе магчымасць выбару некалькіх тэм з розных блокаў):

 

Блок А. ЗНЕШНЯЯ ПАЛІТЫКА

  1. Найбольш важныя выклікі знешняй палітыкі Рэспублікі Беларусь;
  2. Галоўныя выклікі палітыкі Рэспублікі Беларусь адносна Расійскай Федэрацыі;
  3. Беларусь і Еўрапейскі Саюз: перспектывы супрацоўніцтва, сферы канфлікту.

 

Блок Б. ДЗЯРЖАЎНЫ ЛАД

  1. Эфектыўнасць канстытуцыйных органаў улады РБ;
  2. Перспектывы рэфармавання праваахоўных і адміністрацыйных органаў;
  3. Сістэма абароны правоў чалавека ў РБ.

 

Блок В. ГРАМАДСТВА І ДЗЯРЖАВА

  1. Давер грамадзянства да ўладаў і праваахоўных органаў – цяперашні стан і перспектывы;
  2. Польская нацыянальная меншасць: становішча, месца і роля ў беларускім грамадстве;
  3. Працэсы сацыяльна-эканамічнай дэферэнцыяцыі ў Беларусі – цяперашні стан і перспектывы.

 

Блок Г. БЯСПЕКА

  1. Найбольш важныя выклікі нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь;
  2. Роля Беларусі ў сыстэме рэгіянальнай бяспекі;
  3. Антыкрызіснае кіраванне – тэорыя і практыка.

 

Блок Д. ЭКАНОМІКА

  • Эканамічны крызіс ва ўспрыманні ўладаў і грамадства. Перспектывы пераадолення праблем;
  • Прамыя замежныя інвестыцыі ў Беларусі – цяперашні стан і перспектывы;
  • Месца Беларусі ў Еўразійскім эканамічным саюзе – магчымасці і выклікі.

 

Прызы:

 

І месца – 1200 еўра

 ІІ месца – 800 еўра

ІІІ месца – 400 еўра

Тэксты ў электронным выглядзе павінны быць выкананы з выкарыстаннем любога тэкставага рэдактару ў фарматах .doc, .docx, PDF.

Тэксты належыць адпраўляць на электронны адрас: konkurscwim@wp.pl

 

На конкурс можна выслаць работы на беларускай, рускай і польскай мовах.

Правілы конкурсу можна спампаваць тут:

Асабістая анкета